25.03.2022г.Урок інфармацыйнай культуры “Знаёмства з бібліятэкай”

25 сакавіка ў філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” былі запрошаны дзеці мясцовага дзіцячага сада на ўрок інфармацыйнай культуры “Знаёмства з бібліятэкай”. Бібліятэкар у гульнёвай форме паведаміла аб правілах паводзін у бібліятэцы, аб кніжных выставах, аб растаноўцы кніг на сцелажах. Затым дзеці з вялікай цікавасцю пагрузіліся ў гульню “Казачная вёска”. Яны адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, расказвалі казкі і вершы. Дзецям вельмі спадабалася мерапрыемства. Яны паабяцалі прыходзіць са сваімі бацькамі па цікавыя кнігі ў бібліятэку.