25.03.2022г. Гульня-віктарына “Любімы дзядуля Карней”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, да 140-годдзя з дня нараджэння савецкага дзіцячага пісьменніка Карнея Чукоўскага, прайшла гульня-віктарына “Любімы дзядуля Карней”. Дзеці разгадвалі загадкі, адказвалі на разнастайныя цікавыя пытанні, удзельнічалі ў конкурсе знаўцаў літаратурных герояў казак Карнея Чукоўскага.