30.03.2022г. Кніжныя жмуркі “У краіне казак”.

 30 сакавіка “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла дзяцей малодшага школьнага ўзросту на кніжныя жмуркі “У краіне казак”. Школьнікаў сустракала незвычайная выстава – кніжны сюрпрыз. Лепшыя выданні для дзяцей былі абгорнуты паперай, або схаваныя ў пакеты для падарункаў. Бібліятэкар са сваімі вернымі сябрамі-кнігамі запрасіла дзяцей пагуляць у кніжныя жмуркі, дзе вясёлыя вершы перапляталіся з цікавымі гісторыямі. Каб атрымаць кнігу, неабходна было прайсці невялікія выпрабаванні: адказаць на некалькі пытанняў на кемлівасць. Маленькія чытачы з захапленнем гулялі ў кніжныя жмуркі.