30.03.2022г. Бібліяглобус “Іх ведаюць. Іх любяць. Іх памятаюць.”

 30 сакавіка бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла ў госці дзяцей са школьнага лагера “Сонейка”. Падчас наведвання бібліятэкі дзеці пазнаёміліся з бібліяглобусам “Іх ведаюць. Іх любяць. Іх памятаюць..., які правёў хлопчыкаў і дзяўчынак па літаратурных прасторах дзіцячай кнігі. Затым маленькія наведвальнікі паўдзельнічалі ў конкурсе загадак “Хто схаваўся за вокладкай кніжкі?. У канцы сустрэчы кожны ўдзельнік выбраў любімую кнігу і прыляпіў на яе ярлычок «Рэкамендую».