01.04.2022г. Кніжная гасцёўня “Вандроўка па кніжных старонках”

 Падчас школьных вясновых канікул штогод праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” першага красавіка была арганізавана кніжная гасцёўня пад назвай “Вандроўка па кніжных старонках”. У гэты дзень у госці ў бібліятэку былі запрошаны вучні пачатковых класаў мясцовай школы. Бібліятэкар нагадала дзецям правілы паводзін у бібліятэцы, разам прыгадалі правілы карыстання кнігамі. Дапытлівыя дзеці хочуць ведаць аб усім на свеце і задаюць пытанні: як? навошта? чаму? Дзеці мелі магчымасць самастойна выбраць і пачытаць рознакаляровыя і цікавыя кнігі на свой густ, папоўніць свае веды і пашырыць кругагляд.