2 красавіка бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка” запрасіла сваіх юных чытачоў на квэст “Падарожжа па
літаратурных прасторах”, прысвечанага Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. Падчас гульні, каб разгадаць
таямніцу назвы краіны, у якую падводная лодка перанесла ўдзельнікаў, дзецям давялося
прайсці выпрабаванні на «Праспекце знаходак», «Бульвары пантамімы», «Завулку персанажаў», «Плошчы загадак», «Парку галаваломак», «Скверы чароўных казак». Узнагародай для ўдзельнікаў, якія прайшлі ўсе цяжкасці і здолелі дайсці да канца, стала адкрыццё таямніцы краіны
“Там, дзе
жывуць Цуды”.