07.04.2022г. Бібліятэчнае апытанне "Здаровы лад жыцця. Што вы ведаеце пра гэта?"

Руская народная прыказка абвяшчае: Здоровье не купишь, его разум дарит. Сапраўды, чалавек сам творца свайго здароўя. У Сусветны дзень здароўя ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло бібліятэчнае апытанне “Здаровы лад жыцця. Што вы ведаеце пра гэта?». Дашкаляты з ДУА «Яслі-сад аг. Пагранічны” разам з бібліятэкарам высвятлялі, што ж трэба рабіць, каб быць здаровымі. Дзеці адказвалі на пытанні анкеты, адгадвалі загадкі на тэму здароўя, узгадалі пра асабістую гігіену, пагаварылі пра смачную і карысную ежу і пра тое, што можа дрэнна адбіцца на нашым здароўі. Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з казак Карнея Чукоўскага «Мойдодыр» і «Федорино горе», з казкі Аляксея Талстога «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна», а таксама дзеці ўзгадалі літаратурных дактароў. У канцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што, каб быць здаровым, трэба захоўваць чысціню, правільна харчавацца, займацца спортам, выконваць рэжым дня.