7 красавіка бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка " правяла для школьнікаў 1-2 класаў конкурс малюнкаў "Здароўе, сіла,
прыгажосць». Конкурс прайшоў у два этапы. Першы этап пачаўся ў школе. На ім
школьнікам было прапанавана выбраць з двух фарматаў малюнкаў той, з якім яны
справяцца за ўрок. Хлопцы зрабілі свой выбар убок маленькага фармату. Другая ўмова конкурса: падзел
малюнка на дзве часткі. Адну частку размалёўваеш сам, а
другую аддаеш сябру. Гэта ідэя дзецям вельмі спадабалася. Выслухаўшы ўсе правілы
конкурсу, яны пачалі выконваць заданне. На другім этапе на
паравозіку з «Рамашкіна» дзеці перамясціліся ў бібліятэку. Там яны змаглі дамаляваць свае размалёўкі, сабраць
пазлы з малюнкаў і стварыць чароўны рамонак "Здароўе, сіла,
прыгажосць». Узнагародай у канцы мерапрыемства стала аб'яднанне дзяцей у адну
каманду, якая змагла пераадолець усе ўмовы конкурсу і разам прыйсці да перамогі.