15.04.2022г. Інфармацыйная гадзіна “Беларусь – гістарычная памяць пакаленняў, погляд у будучыню”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна  “Беларусь – гістарычная памяць пакаленняў, погляд у будучыню”. Гістарычная памяць, як падмурак для бацькоўскай хаты, якая дала надзейную дарогу ў свет, як глеба для нашых духоўных каранёў.Менавіта на сапраўднай памяці і павінна трымацца ўсё наша жыццё. Мінулае для нас павінна быць не проста пустым гукам, а найважнейшай крыніцай для фарміравання свядомасці і вызначэння свайго месца ў грамадстве, у краіне. Кожны чалавек як мага больш павінен ведаць пра свой народ, пра гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Толькі ведаючы гісторыю развіцця свайго народа, беларусы здольны вызначыць, што будзе карысным для грамадства ў будучым.