14.04.2022г. Літаратурны час “Свет прыроды ў творах пісьменнікаў”

 Любоў да роднай прыроды – адна з найважнейшых прыкмет любові да сваёй краіны…”. З гэтымі словамі К.Г. Паустоўскага, сапраўднага майстра апісання рускага пейзажу, сэрца якога было перапоўнена пяшчотай і любоўю да роднай прыроды,   звярнулася бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі да вучняў малодшых класаў -  ўдзельнікаў літаратурнага часу “Сусвет прыроды ў творах пісьменнікаў”. Хто можа не згадзіцца з гэтымі словамі? Нельга любіць Радзіму, калі не жывеш адной душой з жыццём любімай бярозы. Нельга любіць увесь свет, не маючы Радзімы. Тое, што мы часам прымаем за “чыстую” лірыку прыроды, пейзажныя замалёўкі, на самой справе аказваецца асобым праяўленнем грамадзянскасці, патрыятызму, без якіх немагчымы беражлівыя адносіны да прыроды, актыўнасць чалавека па зберажэнні яе багаццяў.  Падчас літаратурнай гадзіны дзеці  пазнаёміліся з апавяданнямі такіх вядомых рускіх і замежных пісьменнікаў, як Віталій Біянкі, Мікалай Сладкоў, Яўген Чарушын, Канстанцін Паустоўскі, Эрнэст Сетан-Томпсан, Джозаф Кіплінг. Супрацоўнік бібліятэкі напомніла вучням, што чытанне кніг пра прыроду дапаможа ім лепей яе зразумець, стаць яе часцінкай. Кнігі пра прыроду раскажуць ім пра лясных жыхароў, пра іх жыццё і павадкі, навучаць любіць прыроду і дапамогуць прывіць добрыя адносіны да братоў нашых меншых.  












Страниц (31)1234567891011 Вперёд