19.04.2022г. Краязнаўчы марафон “Захаваем гістарычную спадчыну: помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны”

Традыцыйна Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка. Свята было ўстаноўлена Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях  аховы помнікаў і гістарычных мясцін яшчэ ў 1983 годзе. Яно абвешчана для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і аховы нашай культурнай спадчыны. Да гэтага памятнага дня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў старшых класаў прайшоў краязнаўчы марафон “Захаваем гістарычную спадчыну: помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з  гісторыяй заснавання гэтай даты, затым з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, якія захаваліся на Бераставіччыне. Вучням была прадстаўлена відэпрэзентацыя “Помнікі сакральнай архітэктуры Бераставіччыны”, падчас якой дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі архітэктуры праваслаўных і каталіцкіх храмаў Бераставіцкага раёна. У канцы мерапрыемства супрацоўнік бібліятэкі звярнула ўвагу дзяцей на  кніжна-ілюстрацыйную выставу “У помніках - наша гісторыя”, на якой змешчаны кніжныя і перыядычныя выданніі, у якіх можна атрымаць больш змястоўную інфармацыю па гэтай тэме.