15.04.2022г. Кніжная выстава “ Не глядзіць назад той, хто імкнецца да зоркі” і арт-агляд да 570-годдзя з дня нараджэння Леанарда да Вінчы (1452-1519), вядомага італьянскага жывапісца, скульптара, вучонага.

15 красавіка 2022 г. споўнілася 570 гадоў з дня нараджэння знакамітага італьянскага мастака, скульптара і вучонага Леанарда да Вінчы (1452-1519). Да юбілею вядомага жывапісца ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “ Не глядзіць назад той, хто імкнецца да зоркі”, і для чытачоў бібліятэкі быў праведзены арт-агляд “Леанарда да Вінчы вядомы і невядомы”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з самымі цікавымі фактамі біяграфіі мастака і расказала ім пра творчасць і некаторыя вынаходствы Леанарда да Вінчы. У канцы сустрэчы яна зрабіла агляд мастацкіх твораў замежных аўтараў, якія прысвечаны творчасці вялікага жывапісца, скульптара і вучонага і тайнам яго карцін.