20.04.2022г. Эка-інфарміна “И нам дана на всех одна планета хрупкая Земля”

 Напярэдадні Сусветнага дня Зямлі, які адзначаецца 22 красавіка, супрацоўнікі Бераставтцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў малодшых класаў эка-інфарміну “И нам дана на всех одна планета хрупкая Земля”, падчас якой пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй заснавання Сусветнага дня Зямлі, а таксама з сімволікай Дня Зямлі – афіцыйным сімвалам Зямлі і неафіцыйным сцягам Зямлі. Бібліятэкар расказала вучням, што гэта свята з’яўляецца самым карысным і гуманным, якое прысвечаны ахове навакольнага асяроддзя, азеляненню планеты. Дзеці паўтарылі разам з бібліятэкарам, замацавалі  і пашырылі атрыманыя ў школе веды аб прыродзе роднага краю, а таксама пазнаёміліся з маляўнічымі выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе "Зямля - наш агульны дом".