21.04.2022г. Завочная экскурсія "Помнікі сакральнай архітэктуры Гродзеншчыны"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для падлеткаў завочную экскурсію "Помнікі сакральнай архітэктуры Гродзеншчыны", прысвечаную Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Гродзенскі рэгіён не выпадкова называюць архітэктурнай жэмчужынай Беларусі. У яе сучасным абліччы каштоўнымі камянямі зіхацяць замкі і храмы, сядзібы і крэпасці – сведкі нашай багатай гісторыі і моцных культурных традыцый.

У чым змаглі пераканацца ўдзельнікі мерапрыемства, наведаўшы кніжныя выставы " Квітней заўжды мой родны край", "Датуль завемся мы народам, пакуль шануем карані" і паглядзеўшы відэаролік "Малавядомая Беларусь. Сем помнікаў архітэктуры на Гарадзеншчыне". Асаблівая ўвага была надавалася культурна – гістарычнай спадчыне Бераставіцкага раёна, прадстаўленаму помнікамі архітэктуры ХІХ-ХХ стст. Скончылася сустрэча абменам светлымі ўражанямі і жаданнем наведаць гістарычныя месцы разам з роднымі і блізкімі людзьмі.