Да Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” 22 красавіка прайшла гутарка-рэквіем “Чарнобыль – экалагічная небяспека”. Большасць людзей думаюць пра катастрофу ў Чарнобылі як пра падзею, якая пайшла ў гісторыю, аднак гэтая катастрофа працягвае аказваць спусташальнае ўздзеянне на жыццё насельніцтва свету.