22.04.2022г. Экалагічная гадзіна “Беражы свой дом, сваю планету”

Да Сусветнага дня Зямлі бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” і для дзяцей мясцовай школы экалагічную гадзіну “Беражы свой дом, сваю планету”. Вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Запаведны свет планеты Зямля”. Дзеці бліжэй пазнаёміліся з “царствам раслін”, “царствам жывёл”, “царствам птушак”. Даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні віктарыны, вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем. У заключнай частцы мерапрыемства дзеці ўспомнілі правілы сяброў прыроды і далі абяцанне берагчы яе.