04.05.2022г. Экскурс “Святло Пасхальнай ночы”

 4 мая ўдзельніцы клуба “Вяскоўцы”, што дзейнічае пры філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка”,  сустрэліся на чарговае пасяджэнне, экскурс “Святло пасхальнай ночы”. За кубачкам гарбаты і смачным печывам жанчыны даведаліся аб гісторыі свята,   пагутарылі аб звычаях святкавання Пасхі, падзяліліся традыцыямі святкавання ў сем’ях.