29.04.2022г. Экалагічнае асарці “Беражы сваю планету” на чарговым пасяджэнні клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”.

Чарговае пасяджэнне клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”, што працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, было прысвечана Сусветнаму дню Зямлі і прайшло пад назвай “Беражы сваю планету”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання свята. Дзеці даведаліся аб асноўных экалагічных праблемах сучаснасці: забруджванні навакольнага асяроддзя, пазнаёміліся з цікавымі фактамі, прынялі ўдзел у віктарыне, праверылі, што яны ведаюць наогул аб прыродзе планеты Зямля. У канцы сустрэчы абмеркавалі, што яны могуць зрабіць, каб захаваць планету чыстай і жывой.