06.05.2022г. Інтэлектуальную віктарыну “Сімвалы беларускай дзяржавы”.

Кожны год у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла інтэлектуальную віктарыну “Сімвалы беларускай дзяржавы”. Мерапрыемства спрыяла развіццю пазнавальнага інтарэсу школьнікаў, пашырэнню ведаў пра сімволіку Рэспублікі Беларусь, выхаванню паважлівых і беражлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны. Падводзячы вынікі, усе прысутныя пагадзіліся, што дзяржаўная сімволіка – гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць. Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь і не павінны забываць пра свой сцяг  і герб, якія сімвалізуюць жыццё, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню.