07.05.2022г. Час мужнасці “Загінуў у першыя дні вайны…”, да 130-годдзя з дня нараджэння Івана Пракопавіча Міхайліна (1892-1941), генерал-маёра, загінуўшага ў першыя дні вайны на Бераставіччыне, на пасяджэнні патрыятычнага клуба “Пошук”.

 Чарговае пасяджэнне патрыятычнага клуба “Пошук” было прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Івана Пракопавіча Міхайліна, генерал-маёра, намесніка камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай ваеннай акругі, загінуўшага 23 чэрвеня 1941 г. на тэрыторыі Бераставіччыны. Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўкага пазнаёміла вучняў з біяграфіяй І.П.Міхайліна, расказала гісторыю пошуку магілы загінуўшага генерала. У 1975 г. яго астанкі былі перапахаваны ў Вялікай Бераставіцы ў брацкай магіле каля помніка Смуткуючай маці.  Два сына І.П.Міхайліна неаднаразова наведвалі Бераставіцу і перадалі ў мясцовы музей каштоўныя дакументы аб сваім бацьку.