У Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбылося чарговае
пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” і было прысвечана
Міжнароднаму дню сям’і, які адзначаецца ў свеце 15 мая. Бібліятэкары
падрыхтавалі і правялі для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання пазнавальна-забаўляльную
праграму, насычаную конкурсамі, гульнямі, жартоўнай віктарынай і загадкамі.
Маладыя людзі ахвотна і актыўна адказвалі на пытанні, спявалі песні,
прысвечаныя бацькоўскаму дому і маці, пазнавальна і весела правялі час.