12.05.2022 г. Гадзіна інфармацыі “У небяспечнай рысы”.

У філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна інфармацыі на тэму “У небяспечнай рысы” для навучэнцаў 9 класа, на якой бібліятэкар распавядала, як пражыць і не захварэць на СНІД самому і зберагчы ад гэтага сваіх родных і блізкіх. Чалавек заўсёды мае права выбару. Для кожнага з нас, галоўнае, не толькі валодаць інфармацыяй аб праблеме ВІЧ/СНІД, а рэальна выкарыстоўваць усе свае веды ў жыцці.