1 чэрвеня ў Вялікай Бераставіцы ў гарадскім парку прайшло
раённае свята “Сузор’е дзяцінства”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны
дзяцей. Бераставіцкая раённая бібліятэка на сваёй пляцоўцы правяла
пазнавальна-забаўляльную праграму “Маленькія дзеці на вялікай планеце”. Дзеці
актыўна ўдзельнічалі ў гульнях-конкурсах “Назаві мяне!”, “Хто любіць спяваць і
гуляць?”, “Шыварат-навыварат”, віртуальна пабывалі на мульці-востраве і
адказалі на пытанні віктарыны “Любімыя героі”, “Фразы герояў мультфільмаў”,
прыпыніліся на востраве “Незвычайныя звярушкі” і завіталі на востраў “Казачная
блытаніна”. На завяршэнне праграмы на бібліятэчнай пляцоўцы адбылася
прэзентацыя зборніка вершаў юнага паэта Аляксандра Кучынскага, вучня 4-га класа
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, “Дзіцячы літаратурны парнас. Проба пяра”. У
прысутнасці бацькоў і аднакласнікаў юнаму аўтару ўрачыста ўручылі кнігу яго
вершаў, якую падрыхтавала і выпусціла раённая бібліятэка пад назвай “На
востраве дзяцінства”.