31.05.2022г. Прафілактычная акцыя “Скажам курэнню НЕ!” да Міжнароднага дня адмовы ад курэння – 31 мая.

 Міжнародны дзень адмовы ад курэння Бераставіцкая раённая бібліятэка адзначыла правядзеннем прафілактычнай акцыі “Скажам курэнню НЕ!”. Падчас акцыі бібліятэкары інфармавалі жыхароў райцэнтра аб тым, што менавіта сёння, 31 мая, грамадскасць усяго свету адзначае Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Тэма дня ў 2022 годзе ‒ “Тытунь – пагроза нашаму навакольнаму асяроддзю”. Супрацоўнікі бібліятэкі раздавалі жыхарам і гасцям Вялікай Бераставіцы падрыхтаваныя бібліятэкай буклеты, прысвечаныя прафілактыцы гэтай шкоднай звычкі.