01.06.2022 Бібліятэчны квэст “Няхай дзеці смяюцца!”

 У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка “ прайшоў бібліятэчны квэст “Няхай дзеці смяюцца!” да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Маленькія ўдзельнікі ў ходзе гульні здзяйсняюць падарожжа па станцыях, дзе выконваюць разнастайныя заданні. У ходзе захапляючай каманднай гульні дзеці за пэўны час змаглі агульнымі намаганнямі дасягнуць пастаўленай мэты.