03.06.2022г. Гульнявая праграма “Кніга дарыць свята”.

У філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” былі запрошаны дзеці летняга школьнага лагера “Сонейка” на гульнявую праграму “Кніга дарыць свята” (да Міжнароднага дня аховы дзяцей). Дзеці падарожнічалі па старонках любімых казак, адгадвалі загадкі, пазнавалі герояў кніг па рэчах, гулялі, весяліліся. Дзеці на мерапрыемстве пагрузіліся ў свет казак і прыгод. Яшчэ прысутныя змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Дзеці зробяць наш свет лепшым” і ўзяць кнігі і часопісы для летняга чытання.