У рамках раённага праекта “Культурныя канікулы”, які
рэалізуецца ў раёне ужо другі год па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама, у Бераставіцкай
раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для школьнікаў прайшла гульня-расследаванне
“Загадкавая крыміналістыка”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды:
каманда “Шэрлака Холмса” спаборнічала з камандай “Доктара Ватсана”. Актыўна і
весела дзеці акунуліся ў конкурсы: “Мазгаломы”, "Што гэта?”, “Шырма пераўвасабленняў”,
“Паглядзі і ўгадай!”, “Слухаецца справа”, “Асцярожна, пошук!”, “Уключы
кемлівасць!” . Асобую зацікаўленасць і ўвагу выклікала заданне “Асцярожна,
пошук!”, дзе вучні лёгка ўгадалі па прыметах “банду злачынцаў”. Весела прайшло
заданне “Шырма пераўвасабленняў”, у якім юныя сышчыкі вельмі добра і дакладна
перадалі вобразы. Дзеці даведаліся многа цікавага аб рэальных і кніжных
сышчыках, паспрабавалі ўспомніць, якімі ж метадамі карыстаўся вядомы кніжны
сышчык Шэрлак Холмс у ходзе сваіх расследаванняў. Бібліятэкар пазнаёміла
школьнікаў з мноствам захапляючых дзіцячых дэтэктываў Э. Успенскага, А.
Рыбакова, К.Вільмант і іншых аўтараў. Гульня
атрымалася цікавай, пазнавальнай і вясёлай. Перамагла дружба, добрыя
веды і выдатныя здольнасці дзяцей!