05.06.22г. Кніжная выстава “Жывое слова мудрасці духоўнай”

 5 чэрвеня ў аграгарадку Пагранічны прайшоў духоўна-свецкі фэст “Прыгранічны звон”. Філіял “Пагранічная сельская бібліятэка” прадставіла да ўвагі жыхароў аграгарадка і яго гасцей кніжную выставу “Жывое слова мудрасці духоўнай”, якая стала часткай арт-прасторы. На кніжнай выставе была змешчана літаратура пра святую заступніцу зямлі беларускай Еўфрасінню Полацкую, чыё імя носіць мясцовая царква, літаратура пра рэлігіі і канфесіі на Беларусі, пра спадвіжнікаў, святых і Вялікіх Старцах, якія прысвяцілі сваё жыццё Богу. Жыхароў зацікавіла літаратура пра помнікі духоўнай літаратуры і мастацтва, і таксама праваслаўная літаратура для дзяцей.