08.06.2022г. Літаратурная сустрэча "Мы зноў будзем шчаслівыя і вольныя"

 Напярэдадні святкавання юбілея народнага паэта Беларусі Янкі Купалы 8 чэрвеня ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” адбылася выстава "Мы зноў будзем шчаслівыя і вольныя"(да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы). Бібліятэкар знаёміла вучняў 8-га класа з матэрыяламі выставы. Падчас літаратурнай сустрэчы вучні акунуліся ў атмасферу лірыкі і выразна прачыталі свае любімыя вершы Купалы. Актыўна прымалі ўдзел у віктарыне “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”.