08.06.22г. Пазнавальна-конкурсная праграма "Святло навакольнага асяроддзя”

8 чэрвеня бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла пазнавальна-конкурсную праграму "Святло навакольнага асяроддзя", прысвечаную Дню аховы навакольнага асяроддзя. Усе мы - жыхары аднаго вялікага дома пад назвай планета Зямля. Наш з вамі абавязак берагчы і ахоўваць лясы, лугі, балоты, вадаёмы і іх жывёльны і раслінны свет. Аднак, часам, і дарослыя, і дзеці абыякава паводзяць сябе ў адносінах да маці Зямлі. У чым сіла і прыгажосць прыроды, як жыць з ёй у гармоніі? Адказы на гэтыя пытанні і шукалі ўдзельнікі мерапрыемства.