09.06.2022г. Гульнявая праграма для дзяцей “Свята загадак” на інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўцы на свежым паветры ў амфітэатры Вялікай Бераставіцы.

 У амфітэатры Вялікай Бераставіцы стартавалі інтэрактыўныя маладзёжныя пляцоўкі на свежым паветры. На пляцоўцы Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага цікава, займальна і весела прайшла гульнявая праграма “Свята загадак”. Школьнікі знаёміліся з новымі кнігамі для дзяцей, змешчанымі на кніжнай выставе “Калейдаскоп кніжных навінак”, удзельнічалі ў адгадванні загадак. Загадкі дапамагаюць дзецям развіваць мысленне, уяўленне і фантазію, вучаць працаваць з кнігай, а яшчэ вучаць глядзець і бачыць, слухаць і чуць навакольны свет, у якім ім пашчаслівілася жыць.  Дзеці бралі ў рукі кнігі і часопісы, выбіралі загадкі, якія ім больш за ўсё спадабаліся, загадвалі іх сябрам, слухалі загадкі бібліятэкара. Затым шукалі адказы ў кнігах і адгадвалі. Гэта была вельмі цікавая забава і трэніроўка мыслення, кемлівасці, інтэлекту, дасціпнасці ў вясёлай, займальнай форме.