09.06.2022г. Паэтычная хвіліна “Чытаем вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа разам у бібліятэцы” да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.

 Для школьнікаў, якія наведваюць прышкольны летні аздараўленчы лагер “Дружба”, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла паэтычная хвіліна “Чытаем вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа разам у бібліятэцы”, прысвечаная 140-гадоваму юбілею класікаў беларускай літаратуры. Яны пакінулі вялікую спадчыну, на якой гадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асноўнымі старонкамі жыццёвага  і творчага лёсу народных паэтаў, а таксама расказала аб тым, што пісьменнікі вельмі любілі дзяцей і плённа працавалі на ніве дзіцячай літаратуры. Напрыклад, значная частка вершаў Якуба Коласа прысвечана тэме дзяцінства. Паэт расказвае пра дзяцей, пра іх уражанні і настроі, пра выпадкі з іх жыцця. У Янкі Купалы тасама ёсць вершы пра дзіцячыя захапленні, свет дзіцячых уяўленняў. Удзельнікі мерапрыемства вельмі ўважліва слухалі цікавы аповед бібліятэкара. Потым дзеці пранікнёна чыталі вершы паэтаў.