22.06.22г. Інфармацыйны навігатар “А замест дзяцінства – вайна”

22 чэрвеня ў філіяле Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка прайшоў інфармацыйны навігатар А замест дзяцінства – вайна. У дзень Памяці і смутку ўся краіна ўспамінае аб самай страшнай даце ў гісторыі. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вайна і дзеці... Як гэта страшна і несправядліва. Дзеці і вайна несумяшчальныя, як жыццё і смерць. І сёння ўсе ўдзельнікі мерапрыемства зноў прыгадвалі тую вайну. Але не для таго, каб ненавідзець тых, хто прынёс на нашу зямлю смерць і пакуты, а каб памятаць і зрабіць усё, каб тыя, што жывуць зараз, маглі смяяцца і плакаць, радавацца і засмучацца - і проста жыць.