24.06.22г. Гістарычны ваяж “Час і памяць”

 24 чэрвеня ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў гістарычны ваяж “Час і памяць”, прысвечаны 210-годдзю з пачатку Айчыннай вайны 1812 г. Айчыннай яна была таму, што на барацьбу з французскай арміяй Напалеона падняўся ўвесь народ. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра фельдмаршала Міхаіла Кутузава, якія знакамітыя бітвы адбываліся на тэрыторыі Беларусі, як доблесна ваявалі нашы землякі ў складзе рускай арміі падчас Барадзінскай бітвы, як на беларускай рацэ Бярэзіне былі канчаткова разгромленыя войскі Напалеона.