07.07.2022г. Бібліяквэст “Па старонках кніг”

У ліпені месяцы адзначаем 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, перакладчыка Янкі Купалы. Так і філіял " Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" не прайшла міма гэтай знамянальнай даты. Бібліятэкар правяла бібліяквэст “Па старонках кніг”, на якой прысутнічалі навучэнцы мясцовай школы. Янка Купала – непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія.