07.07.2022г. Паэтычная гадзіна “І сёння з намі Колас і Купала”

У 2022г. Беларусь адзначае 140 год з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Янка Купала - беларускі пясняр, нарадзіўся 7 ліпеня, на Купалле, калі прадстаўнікі славянскіх народаў выходзяць шукаць таямнічую папараць-кветку. Менавіта 7 ліпеня ў сценах філіяла “Масалянская інтэгравання сельская бібліятэка” адбылася паэтычная гадзіна “І сёння з намі Колас і Купала”. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Твае Песняры, Беларусь!”, на якой прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэтаў, а таксама іх знакамітыя творы. Дзеці таксама змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны, разам чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа ўслых, абмяркоўвалі іх.