20 ліпеня ў філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” да Года гістарычнай памяці была праведзена віктарына “Каштоўнасці
беларускай дзяржаўнасці”. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з
адметнасцю нашай краіны, пашырыць іх кругагляд. Дзеці адказвалі на цікавыя
пытанні віктарыны, а адказы на некаторыя з іх змаглі знайсці на старонках кніг
з фонду бібліятэкі.