21 ліпеня
ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бліятэка” да Года гістарычнай памяці
прайшоў гістарычны экскурс “Будзем жыць і памятаць”.
У нашым жыцці мы вельмі часта не заўважаем дробязяў. Хлеб - гэта
вельмі звыклае для нас з'ява, і часта мы нават не ўяўляем сабе, што яго магло б
і не быць на нашым стале. У беларусаў хлеб - гэта нешта большае, чым проста прадукт харчавання, ён - частка
культурнай спадчыны. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла сваім юным
слухачам, які доўгі і складаны шлях прайшоў хлеб, перш чым здабыў форму
прыгожых боханаў у нас на стале, але смак яго адчуеш па-сапраўднаму толькі
тады, калі паспрабуеш уявіць сабе, што перажыла Беларусь у гады Вялікай Айчынай вайны, бо ў вайны свой хлеб.