21.07.2022г. Пазнавальная квэст-гульня “Падарожжа па казках” на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

 Падчас пазнавальнай квэст-гульні “Падарожжа па казках”, што адбылася на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы, дзеці весела і цікава здзейснілі падарожжа па казачных станцыях “Размінка”, “Тэлеграмная”, “Паштовая блытаніна”, “Казачнае бюро знаходак”, “Адна літара”, “Матэматычная”, сустрэліся з любімымі казачнымі героямі паштальёнам Печкіным, Мальвінай, Карлсанам, Айбалітам, Бабай -Ягой і інш. Школьнікі актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара, разгадвалі загадкі, паказалі добрыя веды казак народаў свету, пасля чаго ажыўлена пагулялі ў міні-футбол.