11.08.2022г. Конкурсна-забаўляльная праграма “Вясёлая юмарына” на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

 На бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для дзяцей конкурсна-забаўляльны бліц-турнір “Вясёлая юмарына”. Юным чытачам былі прапанаваны самыя вясёлыя кнігі дзіцячых пісьменнікаў: В. Драгунскага, В. Постнікава, Л. Камінскага і інш. У іх творах прысутныя бачаць сваіх аднагодкаў, такіх жа няўрымслівых і дапытлівых. Хлопцы і дзяўчынкі адказвалі на пытанні прапанаванай віктарыны аб школе, разгадвалі крыжаванкі, ўспаміналі школьныя анекдоты. Разважаючы пра герояў прапанаваных кніг, успаміналі пацешныя выпадкі і сітуацыі са свайго жыцця. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і весела. Дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і зарад добрага настрою.