12.08.2022г. Віктарына “Любімыя казкі”

    12 жніўня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла віктарына “Любімыя казкі”, у якой удзельнічалі дзеці малодшага школьнага ўзросту і дашкольнікі. Удзельнікі разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа ў чароўны свет казак, дзе ім давялося разгадваць загадкі, адгадваць казкі, адказваць на пытанні, пазнаваць казачных герояў па іх выказваннях, адгадваць чароўныя казачныя прадметы па іх апісанню і іншае. Падчас мерапрыемства дзеці паказалі цудоўныя веды. Пераможцы віктарыны атрымалі дыпломы “Знаўца казак” і салодкія прызы. Настрой ва ўсіх быў проста цудоўны!