11.08.2022г. Экскурс у гісторыю "Любі свой край, паважай гісторыю"

    11 жніўня бібліятэкар "Вялікаэйсмантаўскай сельскай бібліятэкі" правяла экскурс у гісторыю пад назвай "Любі свой край, паважай гісторыю" для членаў аматарскага аб'яднання "Буслік". Расказала дзецям пра паходжанне назвы Бераставіца, пра закаханых Бераста і Тавіцу, пра касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, пра сядзібу Касакоўскіх, пра музей "Вяверка". Праглядзелі відэаролік пра наш раённы цэнтр. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі аб пачутым, дзяліліся ведамі аб Бераставіцы.