10.08.2022г. Урок-абмеркаванне “Лічбавая бяспека або прывабная краіна Інтэрнэція” для наведвальнікаў прышкольнага летняга аздараўленчага лагера “Дружба”.

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для школьнікаў, якія наведваюць прышкольны аздараўленчы лагер “Дружба”, бібліятэкары правялі ўрок-абмеркаванне “Лічбавая бяспека або прывабная краіна Інтэрнэція”. Спачатку ў дзяцей запыталі, што яны ведаюць аб камп’ютэрах. А затым, падзяліўшыся на каманды, школьнікі здзейснілі падарожжа па станцыях “Угадай!”, “Што мы ведаем пра Інтэрнэт?”, “Будзь асцярожны ў Інтэрнэце!”, “Правілы бяспекі ў Інтэрнэце”. Падчас мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкара, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы. На станцыі “Абагульняючая”, у канцы сустрэчы, дзеці пры дапамозе тэста праверылі свае веды, засвоеныя на ўроку.  Усё адбывалася ў форме ажыўленай гульні.   З цікавасцю дзеці пагарталі кніжкі аб камп’ютэрах.