16.08.2022г. Літаратурны марафон “Чтобы помнили” для наведвальнікаў прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” .
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
для школьнікаў, якія наведваюць прышкольны аздараўленчы лагер “Дружба”, прайшоў
літаратурны марафон “Чтобы помнили…”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Галоўная
мэта мерапрыемства – выхаванне патрыятычных пачуццяў у дзяцей малодшага
школьнага ўзросту, пачуцця гонару за сваю Радзіму, за свой народ. Бібліятэкар напомніла
дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне і яе героях, а дзеці затым чыталі вершы ў памяць
аб тых, хто цаной свайго жыцця абараніў мір на сваёй зямлі, перанёс усе
цяжкасці ваеннага часу і ўнёс свой уклад у Перамогу. Пасля чытання школьнікі
абмеркавалі, што з іх пункту гледжання азначаюць словы “мужнасць”, “гераізм”, “подзвіг”
.