04.08.2022г. Краязнаўчая конкурсная праграма “Горад, у якім я жыву” на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

На бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы  да Года гістарычнай памяці бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі краязнаўчае мерапрыемства “Горад, у якім я жыву!”. Бібліятэкары расказалі юным жыхарам пасёлка аб яго гісторыі, мясцовых славутасцях, аб значных падзеях у жыцці пасёлка. Пазнаёмілі дзяцей з турыстычнымі аб’ектамі Бераставіцкага края, а таксама знакамітымі людзьмі, якімі ганарыцца наш край (Лётка Іван, Пацэнка Мікалай, Кавалеўскі Восіп, Святлана Пракопік і г. д).  Веданне гісторыі і традыцый беларускага народа з'яўляецца найбольш эфектыўным механізмам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму. Падчас мерапрыемства актыўныя хлопцы и дзяўчаты з захапленнем адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны. Справіўшыся з усімі заданнямі віктарыны, дзеці зрабілі заключэнне: кожны павінен ведаць і любіць сваю радзіму!  З мэтай далучэння маладога пакалення да чытання літаратуры краязнаўчага характару, выхавання любові да роднага краю для ўдзельнікаў мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава"Край мой — многоликий!"