05.08.2022г. Інтэрактыўная гульня “У лабірынце прафесій” у рамках раённага праекта “Культурныя канікулы 2022”.

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для ўдзельнікаў раённага праекта “Культурныя канікулы” бібліятэкары правялі інтэрактыўную гульню “У лабірынце прафесій”. Спачатку дзяцей пазнаёмілі з прафесіямі, а затым, падзяліўшыся на каманды, школьнікі праявілі сваю кемлівасць, веды ў галіне спецыяльнасцей і прафесій. Ім было прапанавана знайсці агульнае паміж прафесіямі: медыцынская сястра і токар, афіцыянт і шафёр таксі, прадавец і трэнер, жывёлавод і садоўнік, кампазітар і інжынер-канструктар; уявіць сябе на безлюдным востраве і назваць прафесіі, неабходныя для выжывання, вызначыць самыя небяспечныя, важныя, салодкія і новыя прафесіі. Усё адбывалася ў форме ажыўленай гульні, адгадванні загадак і анаграм.
  З цікавасцю дзеці пагарталі кніжкі аб прафесіях, а затым выйшлі ў бібліятэчны дворык і на свежым паветры прымяралі спецвопратку ўрача, ратавальніка, ваеннага, работніка газавай службы.