14.09.2022г. Пазнавальна-забаўляльная праграма “Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!” да Дня бібліятэк Беларусі – 15 верасня.

 Тыдзень бібліятэкі “Бібліятэка – храм душы і мудрасці”, прысвечаны Дню бібліятэк Беларусі – 15 верасня, распачаўся ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы з прэзентацыі кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Ёсць храм у кніг - бібліятэка” і правядзення пазнавальна-забаўляльнай праграмы “Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!” для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Маладыя людзі павіншавалі бібліятэкараў з надыходзячым святам – Днём бібліятэк Беларусі і пажадалі ім здароўя і творчых поспехаў. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для гасцей пазнавальна-забаўляльную праграму, падчас якой усе з задавальненнем уключыліся ў вясёлую забаву, насычаную жартамі, загадкамі, міні-віктарынамі на тэму “Кніга. Бібліятэка. Чытач”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы і паказала, што бібліятэка –  гэта храм душы, мудрасці і дабра, а бібліятэкары - сапраўды майстры добрага настрою.