14.09.2022г. Пазнавальная інфарміна “Я люблю Беларусь” да Дня народнага адзінства – 17 верасня 2022 г.

 Напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі для наведвальнікаў клуба “Паклічу сяброў” і клуба маладых інвалідаў "Вясёлка дабра" пазнавальную інфарміну “Я люблю Беларусь”. Спачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю заснавання Дня народнага адзінства. Затым удзельнікі мерапрыемства актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Усе мы родам з Беларусі”,  адгадвалі загадкі, паказалі свае веды пра Беларусь, яе славутых людзей, родную мову, а таксама пашырылі веды пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.