01.10.2022г. Вечар-сустрэча “Мудрась заўсёды ў пашане”

1 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшоў вечар-сустрэча “Мудрась заўсёды ў пашане”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала прысутным гісторыю ўзнікнення свята. Вечар прайшоў вельмі весела і цікава. Прысутныя расказвалі неверагодныя гісторыі з жыцця сваіх сямей. Кожны чалавек багаты сваімі справамі, сваімі дзецьмі і ўнукамі, сваімі гадамі і любоўю. З вялікім задавальненнем жанчыны ўспомнілі і праспявалі песні былых гадоў. Цудоўнага ўсім настрою і моцнага здароўя на доўгія гады!