01.10.2022г. Прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйный выставы “Багацце зямлі Бераставіцкай” і выставы-інсталяцыі “Бераставіца Магдэбургская”.

У рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2022” у Вялікай Бераставіцы на бібліятэчнай пляцоўцы адбылася прэзентацыя выставы “Багацце зямлі Бераставіцкай”.  Асабліва жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы зацікавілі раздзелы выставы, прысвечаныя развіццю сельскай гаспадаркі раёна, героям працы і Заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Бераставіцкага раёна, а таксама асобным постацям гісторыі Бераставіцкага краю. На пляцоўцы працавала фотазона “Бераставіца Магдэбургская”, на якой можна было зрабіць здымак побач з макетам Бераставіцкай ратушы і партрэтам Юзэфіны Патоцкай, уладальніцы Вялікай Бераставіцы ў 1774-1793 гг., легендарнай вавёркі бераставіцкага герба. Жадаючыя таксама маглі атрымаць асалоду чытання ў бібліятэчным кафэ “Смачная кніга”. Супрацоўнікі бібліятэкі таксама правялі майстар-клас "Лепка з пластычнага цеста" на дзіцячай пляцоўцы "Гуляюць дзеці - гуляем мы", якая працавала на тэрыторыі летняга амфітэатра.